РУС БЕЛ ENG

Положение День здоровья

Упраўленне па адукацыі, спорту і турызму

 

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар

установы адукацыі

      А.У.Жаўняровіч

___.08. 2023    

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні Дня здароўя

  1. Мэты і задачы
    • Дзень здароўя праводзіцца з мэтай прапаганды сярод навучэнцаў здаровага ладу жыцця, развіцця цікасці да фізічнай культуры і спорту, прафілактыкі п’янства і наркаманіі.
    • Задачы:
  • прыцягненне навучэнцаў да заняткаў рознымі відамі спорту;
  • выяўленне лепшыхх спарыўных каманд школы;
  • правядзенне аздараўленчых мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне рэзістэнтнасці арганізма дзяцей і падлеткаў;
  • павышэнне супраціўляльнасцітарганізмадзяцей і падлеткаў да розных захворванняў, працаздольнасці школьнікаў, іх прадуктыўнасці навучання.
  1. Парадак арганізацыі і правядзення
    • Арганізацыя правядзення спаборніцтваў ускладаецца на настаўніка фізічнай культуры, на кіраўніка фізічнага выхавання, класных кіраўнікоў, педагога-арганізатара, намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці:
  • праграма і форма правядзення Дня здароўя распрацоўваецца кіраўніком фізічнага выхавання сумесна з педагогам-арганізатарам;
  • кіраўнік фізічнага выхавання, настаўнік фізічнай культуры ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы класных каманд для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах у рамках праграмы Дня здароўя;
  • педагог-арганізатар адказвае за падрыхтоўку прызоў для каманд-пераможцаў, вучняў, якія занялі І, ІІ, ІІІ месцы;
  • класныя кіраўнікі фарміруюць каманды, даводзяць праграму Дня здароўя да ведама навучэнцаў.
    • Змест Дняя здароўя ўключае спартыўныя спаборніцтвы па асобных відах спорту, спартыўныя гульні, рухомыя і жартоўныя эстафеты.
    • У склад судзейскіх каманд ўваходзяць настаўнік фізічнай культуры, настаўнікі, бацькі.
    • Дата тэрміну правядзення Дня здароўя 2 субота месяца 
  1. Час і месца правядзення
    • Спартыўныя спаборніцтвы, якія арганізуюцца ў рамках праграмы Дня здароўя, прафодзяццау спатрыўнай зале, стадыёне ўстановы адукацыі
    • Дзень здароўя праводзіцца па ступенях.
  2. Удзельнікі
    • Да ўдзелу ў мерапрыемствах у рамках праграмы Дня здароўя прыцягваюцца ўсе навучэнцы 1 – 11 класаў установы адукацыі.
    • У спартыўных спаборніцтвах прымаюць удзел навучэнцы, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў на момант правядзення дня здароўя.
    • Вызваленыя навучэнцы прысутнічаюць на ўсіх мерапрыемствах Дня здароўя і выступаюць у якасці гледачоў, заўзятараў, памочнікаў класных кіраўнікоў па падтрымцы дысцыпліны і парадку, памочнікаў у правядзенні эстафет.
  3. Узнагароджанне

Класныя каманды, якія занялі І – ІІІ месцы, узнагароджваюцца граматамі.