РУС БЕЛ ENG

Научное общество учащихся "Эврика"

 

Ученый совет НОУ «Эврика»

ГУО «Поплавская средняя школа Березинского района»

2023/2024 учебный год

№ п/п

Ф.И.О. члена ученого совета

Должность

  1.  

Алешкевич Н.В., заместитель директора по основной деятельности

Президент

  1.  

Бурая Виктория, учащаяся 11 класса

Вице-президент

  1.  

Пенкрат С.А., учитель белорусского языка и литературы

Вице-президент

  1.  

Абрамович Н.С., учитель начальных классов

Руководитель УМО учителей начальных классов, учителей физической культуры и здоровья, воспитателей ГПД, воспитателей ДО

Руководитель НОУ «Эврика»                                                   Н.В.Алешкевич

 

 

ПЛАН

работы школьнага навуковага таварыства

«Эўрыка»

на 2023/2024 навучальны год

Мэта:

- выяўленне і падтрымка таленавітых навучэнцаў, развіццё іх інтэлектуальных і творчых здольнасцяў; стварэнне ўмоў для фарміравання кампетэнцый, якія садзейнічаюць сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў.

Задачы:

- выхоўваць цікавасць да пазнання свету, да паглыбленага вывучэння вучэбных прадметаў;

- рыхтаваць да выбару будучай прафесіі, развіваць інтарэс да спецыяльнасці, дапамагчы набыць дадатковыя веды, уменні і навыкі ў прафесійнай вобласці;

- развіваць навыкі навукова-даследчай работы, умення самастойна і творча мысліць, выкарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы;

- авалодваць правіламі абыходжання з неабходным для даследчай працы прыборамі і абсталяваннем;

- развіваць навыкі самастойнай працы з навуковай літаратурай, навучаць методыцы апрацоўкі атрыманых дадзеных і аналізу вынікаў, складанню і афармленню справаздачы і даклада аб выніках навукова-даследчых работ;

- прапагандаваць дасягненні айчыннай і сусветнай навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва;

- фарміраваць адзінае школьнае навуковае таварыства са сваімі традыцыямі.

 

Арганізацыйная дзейнасць

Даследчая дзейнасць

Асветнічкая дзейнасць

Прэзентацыйная дзенасць

Аналітычная дзейнасць

Верасень

Інструктыўна –метадычная нарада “Асноўныя напрамкі навукова-даследчай дзейнасці ў 2023/2024 н.г.”

Пытанні для абмеркавання:

1. Аб складзе навуковага таварыства;

2.Зацвярджэння плана работы;

3.Вызначэнне накірункаў і тэматыкі творчых заданняў.

Кіраўнік НТ

Аналіз банка тэм, прапанаваных вучням для напісання даследчага праекта.

Падрыхтоўка работ даследчага характару да ўдзелу ў абласным этапе конкурсу

Кіраўнікі секцыі НТ

Круглы стол.

Сустрэча новых членаў таварыства з вучнямі-пераможцамі навуковых канферэнцый рознага ўзроўню.

Савет НТ.

Прэзентацыя вынікаў работы НТ “Эўрыка” за 2022/2023 н.г.

Савет НТ

Пасяджэнні вучнёўскага Савета НТ “ Эўрыка ”.

Аналіз тэматыкі навуковых работ на 2023/2024 н.г.

Кастрычнік

 1. Арганізацыя работы кансультацыйнага цэнтра, майстар класаў.

Савет НТ

2. Удзел у абласным этапе конкурсу работ даследчага характару

Справаздача ўдзельнікаў даследвання:

Тэма: Этапы арганізацыі даследчай дзейнасці:

 

Практычны семінар з удзелам работнікаў бібліятэкі і настаўнікаў інфарматыкі “Віды інфармацыйных рэсурсаў і спосабы работы з імі”

Абнаўленне банка даных аб творчых здольнасцях навучэнцаў, іх адоранасці

Падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў для арганізацыі работы кансультацыйнага цэнтра

Лістапад

Кансультацыі кіраўнікоў навуковых работ.

Кіраўнік НТ.

Арганізацыя ўдзелу членаў навуковага таварыства ў школьных, раённых алімпіядах.

Аналіз удзелу НТ “Эўрыка” у абласным этапе конкурсу даследчых работ

Справаздача ўдзельнікаў даследвання:

-Секцыя гуманітарная

Сустрэча з навучэнцамі УВА, выпускнікамі ўстановы “Роля НТ ў фарміраванні даследчых уменняў”

Савет таварыства

Майстар-клас Пенкрат С.А.

”Дзейнасны падыход у фарміраванні даследчых кампетэнцый настаўніка і вучняў”

 

 

Снежань

Падрыхтоўка да конкурсу работ даследчага характару (на І ступені навучання)

“Прыступка ў будучыню”.

Абрамовіч Н.С.,

Савет НТ

Прагляд  работ і ступені іх гатоўнасці да ўдзелу ў раённай канферэнцыі

Майстар-клас Запрудская Т.П.

“Метады і спосабы апрацоўкі інфармацыі”

Падрыхтоўка прэзентацыі дзейнасці НТ (на І ступені навучання) “Прыступка ў будучыню”.

Пенкрат С.А.

Савет НТ

 

Студзень

Інструктыўна –метадычная нарада “Узровень падрыхтаванасці навучэнцаў да ўдзелу ў раённай канферэнцыі работ даследчага характару”

Жаўняровіч А.У.

Арганізацыя ўдзелу ў абласных і рэспубліканскіх алімпіядах.

 

Кансультацыі кіраўнікоў навукова-даследчых работ. Афармленне даследчых і эксперыментальных матэрыялаў.

Падрыхтоўка прэзентацыі для абароны работ даследчага характару на раённай канферэнцыі

 

Люты

Падрыхтоўка да ўдзелу у школьным і раённым этапах конкурсу работ даследчага характару

Пасяджэнне Савета НТ

Тэма: “Аналіз падрыхтованасці секцый да ўдзелу ў навукова –практычнай канферэнцыі”

Падрыхтоўка тэзісаў вучнёўскіх даследванняў

Размяшчэнне матэрыялаў на сайце ўстановы.

 

Сакавік

Падрыхтоўка конкурсу работ даследчага характару НТ “Эўрыка” школьнага і раённага этапаў

конкурс работ даследчага характару НТ “Эўрыка”:

школьны і раённы этапы

Круглы стол “Асноўныя аспекты выступлення з вучэбным даследваннем”

Падрыхтоўка прэзентацыі дзейнасці НТ “Эўрыка” да  конкурсу работ даследчага характару

Падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў да конкурсу работ даследчага характару 

Красавік

1. Аналіз арганізацыі працы

вучняў у творчых праектах

   

 

 

Май

Падвядзенне вынікаў работы НТ “Эўрыка” ў 2023/2024 н.г.

 

 

 

Дыягнастычнае даследванне вынікаў работы НТ “Эўрыка” ў 2023/2024  н.г.

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці                                              Н.В.Аляшкевіч

 

 

 

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар ДУА «Паплаўская сярэдняя школа

Бярэзінскага раёна»                       _______А.У.Жаўняровіч

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб школьным этапе конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў

ДУА «Паплаўская сярэдняя школа Бярэзінскага раёна»

Конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў установы адукацыі (далей – конкурс) праводзіцца з мэтай выяўлення, адбору, падтрымкі і развіцця адораных навучэнцаў, фарміравання ў навучэнцаў шырыні кругагляду, умення бачыць праблему, сістэмнасці, лагічнасці мыслення; выяўлення і заахвочванне таленавітых навучэнцаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі, фарміраванне матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці і падтрымка творчых ініцыятыў; дэманстрацыі і прапаганды найлепшых інтэлектуальных і творчых дасягненняў навучэнцаў і іх педагогаў; стымулявання дзейнасці педагагічных работнікаў установы адукацыі.

І. Асноўныя палажэнні

1.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца:

прыцягненне вучняў да даследчай дзейнасці;

паглыбленне тэарэтычнай і навукова-практычнай падрыхтоўкі навучэнцаў;

павышэнне цікавасці вучняў да вывучаемых вучэбных прадметах;

развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў, садзейнічанне іх прафесійнаму самавызначэнню;

актывізацыя дзейнасці педагогаў установы адукацыі ў розных напрамках і формах арганізацыі даследчай дзейнасці навучэнцаў;

прыцягненне студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі і навуковых работнікаў да працы з адоранымі навучэнцамі;

падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах;

выяўленне даследчых работ, арыентаваных на практычную рэалізацыю ў сацыяльнай сферы і прамысловасці.

1.3. У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстановы адукацыі. Колькасць удзельнікаў не абмежавана.

1.4. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца ўстанова адукацыі.

1.5. Матэрыялы, дасланыя на конкурс, якія, на думку Арганізатараў, уяўляюць творчую каштоўнасць, могуць быць апублікаваны Арганізатарамі ў часопісах і газетах, размешчаны на сайце ўстановы адукацыі. Аўтарскія правы захоўваюцца за аўтарам.

ІІ. Парадак правядзення конкурсу

2.1. Конкурс праводзіцца ў сакавіку па рашэнню паседжання навуковага таварыства вучняў “Эўрыка”

2.2. Кожны ўдзельнік ці група ўдзельнікаў можа прадставіць на конкурс не больш як адну навукова-даследчую ці творчую работу. Аб’ём конкурсных работ не абмежаваны. Магчымы мультымедыйныя дадаткі, якія падаюцца ў электронным выглядзе.

2.3. Першая старонка (тытульны ліст) конкурснай работы павінна змяшчаць: – прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю); – прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка(оў) (поўнасцю); – прозвішча, імя, імя па бацьку адказнага за выпуск (поўнасцю); – месца вучобы, клас; – тэма навукова-даследчай ці творчай работы.

2.4. Конкурс праводзіцца па розных тэматычных накірунках.

2.5. Дасланыя конкурсныя работы павінны быць пададзены ў друкаваным і электронным выглядзе.

2.6. Тэкст конкурснай работы павінен быць надрукаваны ў тэкставым рэдактары MSWord. Шрыфт Times New Roman, 14 кегль, інтэрвал 1,5. Параметры старонкі: справа – 10 мм, злева – 30 мм, зверху і знізу – па 20 мм. Нумарацыя старонак – зверху па цэнтры старонкі. Асноўны тэкст работы павінен быць захаваны асобным файлам, назва якога складаецца з прозвішча канкурсанта і слова “text”.

2.7. Экспертызу работ праводзіць конкурсная камісія (журы) пасля заканчэння прыёму работ. Журы фарміруюць Арганізатары конкурсу.

2.8. У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі ўстановы адукацыі, а таксама іншых зацікаўленых арганізацый па запрашэнні Арганізатараў конкурсу. Узначальваюць журы прадстаўнікі ўстановы адукацыі.

2.9. Экспертыза работ праводзіцца па крытэрыях, пералічаных у раздзеле ІІІ гэтага Палажэння.

2.10. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца памятнымі падарункамі і заяўляюццо на раённы этап конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў.

III. Змест работ і патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу

  1. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, выкананыя ўдзельнікамі індывідуальна або ў складзе каманды.
  2. У склад каманды можа ўваходзіць да 3 удзельнікаў. Склад каманды не можа змяняцца падчас працы над праектам: не можа ажыццяўляцца замена членаў каманды, індывідуальны праект не можа быць ператвораны ў камандны і наадварот.
  3. Усе даследаванні, прадстаўленыя на конкурс, павінны быць выкананы навучэнцамі самастойна пры наяўнасці навуковага кіраўніка-кваліфікаванага спецыяліста ў дадзенай галіне (настаўнікі, выкладчыка, вучонага).
  4. Дадатак да працы ўдзельнік можа аформіць у выглядзе праектнай кнігі (працоўнага часопіса, які змяшчае графікі, дыяграмы, эскізы і г.д.) і апісання даследавання.

Названыя дакументы не з'яўляюцца абавязковымі, але іх наяўнасць можа спрыяць лепшаму разуменню зместу работы членамі журы.

  1. Навуковае махлярства (плагіят, падробка, выкарыстанне або прэзентацыя чужых даследаванняў і т.п.) або ганебныя паводзіны адносна іншых удзельнікаў недапушчальныя на любым этапе працэсу даследавання або конкурсу.
  2. Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць працу, калі прадстаўленыя матэрыялы не адпавядаюць патрабаванням.
  3. Удзельнікі прадстаўляюць працу ў выглядзе даклада, які можа суправаджацца мультымедыйнай прэзентацыяй, на працягу 7-10 хвілін.
  4. Журы конкурсу ацэньвае прадстаўленыя работы

ІV. Крытэрыі экспертызы конкурсных работ

3.1. Пры правядзенні экспертызы конкурсных работ камісія (журы) ацэньвае: – актуальнасць і навізну (аргументацыя неабходнасці правядзення даследавання, раскрыццё рэальнай патрэбнасці ў вывучэнні тэмы, адпаведнасць тэмы сучаснаму стану пэўнай навукі), – навуковасць (карэктнасць ужывання тэрмінаў, паняццяў, фармулёвак), – праблемнасць (тэма павінна мець даследча-пошукавы характар), – дакладнасць (адпаведнасць фактам, якія аб’ектыўна існуюць у навуцы),– арыгінальнасць (уласны падыход да выбару тэмы і яе раскрыцця); – змястоўнасць і мастацкі падыход (збалансаванасць зместу і формы, мастацкая якасць матэрыялу); – ступень выкарыстання архіўных крыніц; – адпаведнасць патрабаванням да афармлення конкурсных работ.

V. Дадатковыя ўмовы

5.1. У Палажэнне могуць быць унесены змены, якія зацвярджаюцца Арганізатарамі.