РУС БЕЛ ENG

Положение о внутришкольной спартакиаде учащихся

 

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар

установы адукацыі

                А.У.Жаўняровіч 

___.08. 2023       

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб унутрышкольнай спартакіядзе вучняў

на 2023/2024 навучальны год

 

  1. Мэты і задачы

Спартакіяда вучняў дзяржаўнай установы адукацыі “Лешніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” праводзіцца ў 2020/2021 навучальным годзе з мэтай прапаганды фізічнай культуры і спорта сярод вучняў, як сродак усебаковага выхавання падрастаючага пакалення.

Асноўнымі задачамі спартакіяды з’яўляюцца:

- фарміраванне здаровага ладу жыцця дзяцей і падлеткаў;

- развіццё патрэбгасці ў сістэматычных занятках фізічнай культурай;

- умацаванне здароўя і паляпшэння фізічнага развіцця школьнікаў;

- павышэнне ўзроўня спартыўнай падрыхтоўкі;

- развіццё масавых відаў спорта

  1. Парадак і кіраўніцтва правядзення спартакіяды

1 этап – унутрыкласныя спаборніцтвы

2 этап - унутрышкольныя спаборніцтвы

Кіраўніцтва правядзеннем спаборніцтваў 1 і 2 этапаў ускладаецца на настаўніка фізічнай культуры і здароўя, класных кіраўнікоў і адміністрацыю ўстановы адукацыі. Непасрэдна правядзенне спаборніцтваў ускладаецца на судзейскія камісіі па відах спорту.

  1. Удзельнікі спаборніцтваў

Да спаборніцтваў дапускаюцца вучні з асноўнай групай здароўя

  1. Узрост удзельнікаў спаборніцтваў

4.1. Лыжныя гонкі, настольны тэніс, восеньскі крос, міні-футбол

1 гр. – 5 – 6 кл.

2 гр. – 7 – 9 кл.

3 гр. – 10 – 11 кл.

4.2. Валейбол

3 гр. – 9, 10, 11 кл.

4.3. Мяч пад сеткай

1 гр. – 5 – 6 кл.

2 гр. – 7 – 9 кл.

4.4. Летняе і зімовае шматбор’е “Абаронца Айчыны”

Малодшая катэгорыя – 15 – 16 гадоў

Старэйшая катэгорыя – 17 – 18 гадоў

4.5. “Снежны снайпер”

Малодшая катэгорыя – 11 – 12 гадоў

Старэйшая катэгорыя – 13 – 14 гадоў

4.6. Летняе і зімовае шматбор’е “Здароўе”

Спаборніцтвы сярод вучняў 2 – 4 класаў (8 – 10 гадоў), 5 – 10 класаў (11 – 15 гадоў), 10 – 11 класаў (16 – 17 гадоў).

  1. Праграма спартакіяды
  • зімовае і летняе шматбор’е “Здароўе”;
  • шматбор’е летняе і зімовае “Абаронца Айчыны”;
  • восеньскі крос;
  • валейбол, мяч над сеткай;
  • “Снежны снайпер”;
  • настольны тэніс;
  • міні-футбол;
  • лыжныя гонкі
  1. Залік і вызначэнне пераможцаў

Месца паміж класамі размяркоўваецца па найменшай суме ачкоў, набраных у кожным відзе спорта.

За выступленне няпоўнымі складамі класы атрымліваюць апошняе месца ў відах з налічэннем 10 штрафных ачкоў.

За ўдзел у раённых спаборніцтвах клас атрымлівае ачкі, колькі было ўдзельнікаў у кожным асобным відзе спорта.

  1. Узнагароджанне пераможцаў

Клас-пераможца ўзнагароджваецца дыпломам адпаведнай ступені. Пераможцы ў асабістым первенстве ўзнагароджваюцца граматамі дырэкцыі.

  1. Афармленне дакументацыі і заявак

8.1. Прадстаўнікі каманд назначаюцца прыказамі па школе і нясуць асабістую адказнасць за правядзеннеі бяспеку ўдзельнікаў у час следавання да месца спаборніцтваў і месцах правядзяння спаборніцтваў.

8.2. Пратэсты падаюцца ў пісьмовым выглядзе згодна з правіламі спаборніцтваў.

  1. Умовы правядзення школьных спаборніцтваў

Гульні па валейболе, “Мяч над сеткай”, баскетболе, міні-футболе, настольным тенісе, праводзяцца па кругавой сістэме ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі.

Віды спорта

9.1. Валейбол

Склад 4 чалавека. Месца вызначаюцца па найбольшай колькасці ачкоў, набраных ва ўсіх сустрэчах: перамога – 3, паражэнне – 1, няяўка – 0.

У выпадках роўнасці ачкоў у двух каманд перавага даецца камандзе, якая выйграла сустрэчу паміж імі.

9.2. Міні-футбол

Склад каманд 4 чалавека. Гульня праводзіцца па 2-х падгрупах. Час гульні – 2 тайма па 15 хвілін. Перапынак 5 хвілін. За перамогу каманда атрымлівае 3 ачкі, за нічыю – 1 ачко, паражэнне – 0 ачкоў, за няяўку – 0 ачкоў. Колькасць замен не агранічана. На пляцоўцы 3 палявых іграка і вртар.

У выніку роўнасці ачкоў у двух і больш каманд месца вызначаецца па наступных параметрах:

  • па выніках асабістых сустрэч;
  • па найбольшай колькасці перамог ва ўсіх сустрэчах;
  • па найлепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў.

9.3. “Мяч над сеткай”

Склад каманды 4 чалавека (2 хлопчыка + 2 дзяўчынкі). Гульня праводзіцца з трох парцій у падгрупах. Колькасць ігракоў на пляцоўцы – 4 члавека.

Забараняецца: датыканне мяча пры прыёме два разы запар адным ігракам, датыканне мячом ніжэй за пояс, затрымка мяча ў руках больш за 3-ы секунды.

9.4. Лыжныя гонкі

Удзельнікі спаборніцтваў:

 

Узрост

Дыстанцыі

Склад

Залік

Дзяўчынкі

5 – 6 кл.

1 км

3

3

7 – 9 кл.

2 км

3

3

10 – 11 кл.

3 км

3

3

Юнакі

5 – 6 кл.

2 км

3

3

7 – 9 кл.

3 км

3

3

10 – 11 кл.

5 км

3

3

9.5. Летняе і зімовае шматбор’е “Здароўе”

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца ўсе вучні класа з асноўнай групай здароўя.

Спаборніцтвы сярод вучняў 2 – 4 класаў (8 – 10 гадоў), 5 – 9 класаў (11 – 15 гадоў), 10 – 11 класаў (16 – 17 гадоў);

Асабісты вынік кожнага вучня ў шматбор’і склдаецца з сумы ачкоў, набраных ім у кожным спаборніцкім практыкаванні.

Вызначэнне пераможцаў спаборніцтваў праводзіцца асобна сярод дзяўчынак і хлопчыкаў у падгрупах 2 – 4, 5 – 9, 10 – 11 класаў. Для вызначэння асабістых вынікаў у кожным відзе спаборніцтваў шматбор’я “Здароўе” выкарыстоўваюцца 60-бальныя табліцы.

Зімовае шматбор’е “Здароўе”

  • скачок у даўжыню з месца;
  • згібанне і разгібанне рук, ва ўпоры лежачы (дзяўчынкі);
  • падцягванне на высокай перакладзіне (хлопчыкі);
  • стральба з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 м, мішэнь №8. Дадзены від з’яўляецца абавязковым толькі для вучняў старэй за 14 гадоў – 8, 9, 10,11 класы.
  • лыжныя гонкі 1 км (11 – 15 гадоў); 2 км (16 – 17 гадоў) – дзяўчынкі;
  • лыжныя гонкі 3 км (11 – 15 гадоў); 5 км (16 – 17 гадоў) – хлопчыкі;

У выпадку, калі адсутніае або недастатковая колькасць снежнага пакрова спаборніцтвы па лыжных гонках замяняюцца на бег 800, 1000, 1000 і 1500 м адпаведна.

Летняе шматбор’е “Здароўе”

  • скачок у даўжыню з месца;
  • згібанне і разгібанне рук, ва ўпоры лежачы (дзяўчынкі);
  • падцягванне на высокай перакладзіне (хлопчыкі);
  • стральба з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 м, мішэнь №8. Дадзены від з’яўляецца абавязковым толькі для вучняў старэй за 14 гадоў – 8, 9, 10,11 класы;
  • плаванне 25 м – 5 – 8 класы (хлопчыкі, дзяўчынкі); 50 м – 9 – 11 класы (хлопчыкі, дзяўчынкі);
  • бег 30 м;
  • бег 1000 м (11 – 16 гадоў); 1500 м (17 гадоў) – дзяўчынкі;
  • бег 1000 м (11 – 14 гадоў); 1500 м (15 - 16 гадоў); 3000 м (17 гадоў) – хлопчыкі.

9.6. Зімовае і летняе спаборніцтва “Абаронца Айчыны”

Зімовае шматбор’е

  • лыжныя гонкі (свабодны ход 5 км);
  • падцягванне на перакладзіне

Летняе шматбор’е

  • бег 100 м;
  • метанне гранаты;
  • бег 3000 м

9.7. Настольны тэніс

Склад 6 чалавек (3 хлопчыкі + 3 дзяўчынкі). Месца вызначаецца па найбольшай колькасці ачкоў, набраных ва ўсіх сустрэчах: перамога – 3, паражэнне – 1, няяўка – 0.

У выпадках роўнасці ачкоў у двух каманд перавага надаецца камандзе, якая выіграла сустрэчу паміж імі.

9.8. Восеньскі крос

 

Узрост

Дыстанцыі

Склад

Залік

Дзяўчынкі

5 – 6 кл.

500 м

3

3

7 – 9 кл.

1000 м

3

3

10 – 11 кл.

1000 м

3

3

Юнакі

5 – 6 кл.

500 м

3

3

7 – 9 кл.

1500 м

3

3

10 – 11 кл.

1500 м

3

3

Склад 6 чалавек (3 хлопчыка + 3 дзяўчынкі). Месца вызначаецца па найлепшаму выніку.

9.9. “Снежны снайпер”

Склад каманды ў старэйшай і малодшай узроставых катэгорыях – 4 дзяўчынкі + 4 хлопчыкі.

Спаборніцтвы “Снежны снайпер” праводзяцца асобна па двух дысцыплінах: лыжныя гонкі, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.

Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі. 3 пробныя і 5 заліковых выстралаў з вінтоўкі без дыаптычнага прыцэла ў палажэнні сідзячы за сталом з упора па мішэні №9 (пісталетная) з адлегласці 10 метраў. Пры гэтым ліміт часу на стральбу для выканання 5 заліковых выстралаў складае 4 хвіліны.

Спаборніцтвы “Снежны снайпер” праводзяцца як асабіста-камандныя. Пераможцы і прызёры ў асабістым заліку вызначаюцца ў дзвюх узроставых групах 11 – 12 гадоў і 13 – 14 гадоў сярод усіх удзельнікаў спаборніцтваў.

Вынік вызначаецца па наступнай сістэме:

  • лыжныя гонкі – па часу знаходжання дыстанцыі;
  • у стральбе – па суме набраных ачкоў;
  • у біятлоне – па найменшай суме месцаў, занятых у лыжных гонках і стральбе.

Асабістае першанства ў спаборніцтвах па лыжных гонках, стральбе вызначаецца па месцы, якое заняў вучань у канкрэтным відзе праграмы, у біятлоне – па найменшай суме, занятых у лыжных гонках і стральбе.

У выпадку роўнасці вынікаў у двух і больш удзельнікаў спаборніцтваў перавага ў асабістым першынстве аддаецца:

  • у лыжных гонках – удзельніку, які стартаваў раней па пратакольнаму лісту;
  • у стральбе – удзельніку, у якога больш трапленняў у 10, 9 і г.д.
  • у біятлоне – удзельніку, што паказаў лепшы вынік у лыжных гонках.